Тэлефануйце калі ёсць пытанні
+375 (29) 174 36 84 (мабільны)
+375 (24) 930 00 86 (гарадскі)
Online чат
галоўная / кліентам / партнёрская праграма

Партнёрская праграма

Апісанне

Прапануем скарыстацца партнёрскай праграмай ад West Hoster. Вы рэкамендуеце нашы паслугі сваім кліентам, сябрам і знаёмым і атрымліваеце за гэта бонус.

Становячыся нашым партнёрам, вы атрымліваеце 10% ад усіх плацяжоў кожнага прыцягнутага кліента (реферала) 1-га ўзроўню і 5% ад Рэфералаў 2-га ўзроўню.

Як скарыстацца партнёрскай праграмай?

1.Вам неабходна быць зарэгістраваным кліентам. Калі ў вас няма кліенцкага акаўнта - вы можаце зарэгістравацца ў якасці партнёра тут /a>.

2. У білінг-панэлі , раздзел Налады -> Партнёрская праграма вы атрымліваеце унікальную реферальную спасылку, якую можаце распаўсюджваць.

Калі ў вас ёсць сайт - вы можаце ўсталяваць наш банэр на сваім сайце, і ўсе кліенты, зарэгістраваныя пасля пераходу па гэтых банэрах, будуць прыносіць вам бонус. Прыклады банэраў вы зможаце знайсці на гэтай старонцы.

Калі пасля пераходу па партнёрскай спасылцы кліент па нейкай прычыне не стварыў сабе рахунак адразу, ці не зрабіў аплату, але зрабіў гэта пазней, зайшоўшы ўжо па прамой спасылцы - такі кліент ўсё роўна будзе лічыцца вашым кліентам. (На працягу 25 дзён, пры ўваходзе з таго ж кампутара.)

3. Пасля кожнай аплаты ад прыцягнутага кліента вы атрымліваеце 10% ад сумы аплаты на ўнутраны рахунак ад Рэфералаў 1-га ўзроўню, і 5% ад Рэфералаў 2-га ўзроўню.

4. Залічаныя на партнёрскі рахунак сродкі можна выкарыстоўваць для аплаты ўсіх нашых паслуг.

Хто такія Рэфералы 1-га ўзроўню і 2-га ўзроўню?

Калі вы прыцягнулі кліента (рэферала) і ён зарэгістраваўся па вашай партнёрскай спасылцы - гэта рэферал 1-га ўзроўню. Калі пазачаны вышэй рэферал таксама ж скарыстаўся партнёрскай праграмай і прыцягнуў яшчэ аднаго кліента - апошні з'яўляецца Рэфералам 2-га ўзроўню.